Беларуская мова ўваходзіць
у індаеўрапейскую сям’ю моў, якая налічвае 16 моўных груп: германская
група (нямецкая, англійская, шведская, дацкая і іншыя), раманская
(французская, іспанская, італьянская, партугальская, румынская, малдаўская і
іншыя), кельцкая (ірландская, шатландская, гальская, брэтонская і
іншыя), балтыйская група (літоўская, латышская, а таксама мёртвыя мовы
– пруская і яцвяжская), іранская група (персідская, таджыкская,
курдская і іншыя), індыйская група (хіндзі, урду, бенгалі і іншыя, а
таксама мёртвая мова – санскрыт) і іншыя. У адну групу аб’ядноўваюцца мовы
блізкія граматычным складам, фанетычнай сістэмай і лексікай. Беларуская мова
адносіцца да славянскай групы моў індаеўрапейскай сям’і. Да славянскай групы
адносяцца ўсходнеславянская падгрупа (руская, украінская, беларуская),
заходнеславянская падгрупа (польская,
чэшская, славацкая і іншыя), паўднёваславянская (балгарская, сербскахарвацкая, македонская і іншыя).
Беларуская
мова – адна са славянскіх моў
Славяне выдзеліліся з
індаеўрапейскага адзінства на пачатку ІІІ тысячагоддзя да Н.Э. Старажытныя
славяне некалькі стагоддзяў карысталіся агульнай мовай –
агульнаславянскай, якая стала родапачынальніцай усіх сучасных славянскіх моў.
На ёй размаўлялі ўсе славянскія плямёны, якія жылі на тэрыторыі ад Дуная і
Одэра да Дона і Верхняй Волгі.
Прыкладна ў VI – VII ст. н.э. з агульнаславянскай мовы
выдзелілася ўсходнеславянская (або агульнаўсходнеславянская) мова, якую яшчэ
вучоныя называюць старажытнарускай. Яна была дзяржаўнай мовай Кіеўскай Русі,
на ёй захавалася шмат гістарычных помнікаў, у тым ліку летапіс «Аповесць
мінулых гадоў», класічны твор літаратуры «Слова аб палку Ігаравым» і іншыя. З
той пары дайшлі да нас палымяныя словы асветнікаў – выхадцаў з беларускіх
земляў – Кірылы Тураўскага, Ефрасінні Полацкай, Кліменція Смаляціча.
Менавіта гэты час (Х – ХІ ст.) быў пачаткам пісьмовага перыяду
ў мастацкай славеснасці будучых беларусаў, украінцаў і рускіх.
Але сувязі і зносіны
паміж часткамі ў феадальных дзяржавах усходніх славян не былі моцныя і
трывалыя. Іх палітычную і эканамічную стабільнасць падрывалі міжусобныя войны
князёў, што к ХІІІ ст. прывяло да страты сваёй былой магутнасці Кіевам і
Полацкам, да раздробленасці і феадальнай замкнёнасці. У такіх умовах усё
большую ролю набываюць мясцовыя дыялекты. На падставе пісьмовых сведчанняў
вучоныя мяркуюць, што гаворкі насельнікаў будучых беларускіх, украінскіх і
рускіх земляў мелі к гэтаму часу столькі адметнага ў фанетычным і граматычным
ладзе, лексічным складзе, што можна гаварыць аб трох самастойных усходнеславянскіх
мовах.
Пасля распаду Кіеўскай Русі
пачалі складвацца асобныя народнасці – беларуская і ўкраінская (у межах
Вялікага княства Літоўскага) і руская (вакол Масквы). У складзе Вялікага
княства Літоўскага ў ХІV – ХV ст. ст. сфарміравалася беларуская народнасць і
яе мова. У фарміраванні мовы беларускай народнасці (пры выдзяленні яе з
агульнаўсходнеславянскай) асноўную ролю адыгралі мясцовыя гаворкі (дыялекты).
Часткова яна асімілявала мовы некаторых балцкіх плямёнаў (яцвягаў, голядзі).
Источник: http://tvz2.ru/ |