Учеба в ПГУ. Готовые контрольные курсовые для учащихся ПГУ. Здраствуйте! Сегодня Пятница, 27.06.2025, 18:19

Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | RSS
курсовая, курсовые работы, курсовые, курсовые скачать
курсовая, скачать курсовую работу, курсовые работы, курсовые, курсовые скачатьГлавная | Учеба в ПГУ | Регистрация | Входкурсовая, курсовые работы, курсовые, курсовые скачать
Предметы
Информатика [1]
1 семестр
Математика [0]
2 семестр
История Беларуси [1]
1 семестр
Химия [1]
2 семестр
Начертательная геометрия [0]
Философия [1]
Белорусский язык. Проф. лексика [10]
Строительная теплофизика [1]
Физика [0]
Эксплуатация и надежность систем ТГСВ [6]
Отопление [1]
Насосы и вентиляторы [1]
Основы права [1]
ТГУ [0]
Вентиляция общественного здания [0]
Инженерная геология [1]
Теплоснабжение [1]
Вентиляция промышленных зданий [3]
Холодильная техника и холодосн [1]
Вентиляция спецсооружений [3]
Кондиционирование воздуха [2]
Перспективные и нетрадиционные системы [7]
Политология [1]
Газоснабжение [3]
Дипломный проект, газоснабжение курсовая, газоснабжение района города
Сжигание газового топлива [3]
Технология строительных и монтажных работ (ТСМР) [7]
ГОСЭКЗАМЕНЫ [1]
Шпоры к госэкзаменам
Городские теплофикационные системы [1]
Логика [9]
Сопротивление материалов [1]
УЧЕБНО-МЕТОДИЧЕСКИЙ КОМПЛЕКС для студентов специальностей 1-70 04 02 «Теплогазоснабжение, вентиляция и охрана воздушного бассейна», 1-70 04 03 «Водоснабжение, водоотведение и охрана водных ресурсов»

...

Рекомендуем


Счетчики

вход

Главная » Статьи » Белорусский язык. Проф. лексика

ГУКАВЫ СКЛАД СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

Гукі мовы звычайна класіфікуюцца двума спосабамі: 1) апісваюцца з пункту погляду ўтварэння – артыкуляцыйная класіфікацыя; 2) характары­зуюцца з пункту погляду акустычных прымет – акустычная класіфікацыя.

У аснове артыкуляцыйнай класіфікацыі гукаў ляжаць рухі органаў мовы, у выніку якіх утвараюцца гукі. Кожнаму гуку адпавядае ўласцівая яму артыкуляцыя моўных органаў, дзякуючы якой ён атрымлівае індыві-дуальныя асаблівасці. Артыкуляцыйныя рухі можна непасрэдна назіраць, рэгістраваць, а гэта значыць, і падрабязна іх апісваць. Артыкуляцыйная класіфікацыя дастаткова распрацавана, і ў яе тэрмінах апісаны гукавыя сі­стэмы большасці моў свету.

Аднак артыкуляцыйнай класіфікацыі недастаткова для поўнага аб’ек­тыўнага апісання гукавога ладу мовы. Яна дае звесткі аб удзеле моўных органаў пры ўтварэнні гукаў, а не аб саміх гуках, у той час як наш слых успрымае менавіта гук. Дакладныя колькасныя (непасрэдна акустычныя, а не артыкуляцыйныя) характарыстыкі гукаў дае акустычная класіфікацыя. Але паколькі гукі ўтвараюцца моўным апаратам чалавека, то акустычная класіфікацыя цесна звязана з артыкуляцыйнай.

Галосныя і зычныя гукі.

Усе гукі падзяляюцца на два класы – на галосныя і зычныя. Асноўнае артыкуляцыйнае адрозненне паміж галоснымі і зычнымі – гэта наяўнасць або адсутнасць пры іх утварэнні перашкоды на шляху выдыхаемага павет­ра. Галосныя гукі ўтвараюцца пры адсутнасці якой-небудзь перашкоды на шляху паветранай плыні і з абавязковым удзелам галасавых звязак. Павет­раны струмень пры іх вымаўленні адносна слабы, паколькі яму няма чаго пераадольваць. Напружанасць моўных органаў раўнамерная, таму галос­ныя не маюць выразнага цэнтра (фокуса) гукаўтварэння.

Пры ўтварэнні зычных на шляху выдыхаемага паветра ўзнікае пера­шкода ў выніку поўнага або частковага змыкання тых ці іншых органаў мовы. У месцы ўзнікнення перашкоды існуе найбольшае напружанне моў­ных органаў – фокус напружання. Ён строга лакалізаваны ў моўным апара­це, таму зычныя гукі з’яўляюцца лакалізаванымі. Зычныя могуць утва­рацца з удзелам або без удзелу галасавых звязак.

Артыкуляцыяй вызначаюцца і акустычныя адрозненні паміж галосны­мі і зычнымі. Галосныя вымаўляюцца пры дапамозе чыстага тону, голасу, паколькі абавязкова працуюць галасавыя звязкі (адсюль і іх назва: галос­ныя, г.зн. галасавыя). У акустычным спектры галосных зусім няма шуму, бо няма перашкод на шляху паветранай хвалі. Акустычны склад зычных, наадварот, характарызуецца наяўнасцю шуму (ёсць перашкоды, якія з’яў­ляюцца крыніцай шуму) у спалучэнні з голасам – звонкія і санорныя зыч­ныя (галасавыя звязкі працуюць) або без голасу – глухія (галасавыя звязкі не працуюць).

Падзел гукаў на галосныя і зычныя мае таксама і функцыянальную аснову. Па-першае, галосныя гукі з’яўляюцца складаўтваральнымі, а зыч­ныя складоў утвараць не могуць. Па-другое, галосныя могуць знаходзіцца пад націскам, а зычныя не могуць мець націску. Па-трэцяе, галосныя ма­юць большыя спалучальныя магчымасці: яны дапускаюць пасля сябе любы гук, зычныя ж абмежаваны ў спалучэннях з наступным гукам. Аднак яны ў большай ступені, чым галосныя, валодаюць словаадрознівальнай функцы­яй. Гэта найперш звязана з тым, што зычных значна больш, чым галосных. Акрамя таго, зычныя самі па сабе больш інфарматыўныя. Па зычных сло­вы лёгка распазнаюцца, напрыклад: «клс» – клас або колас; параўн. галос­ныя «оа». Гэта шырока выкарыстоўваецца для скарочанага напісання слоў у энцыклапедыях, слоўніках, напрыклад: К-с (Я. Колас), Скр. (Я. Скрыган).

Артыкуляцыйная класіфікацыя зычных.

Беларуская мова адносіцца да кансанантнага тыпу моў (ад лац. соn­sоnаns – зычны), г.зн. да моў, у якіх большую функцыянальную (фанала­гічную) ролю выконваюць зычныя гукі.

Спецыфіка кожнага зычнага ў беларускай мове артыкуляцыйна зале­жыць ад месца і характару перашкоды на шляху выдыхаемага паветра, а таксама ад работы галасавых звязак. Таму пры характарыстыцы зычных выкарыстоўваюцца чатыры асноўныя артыкуляцыйныя прыметы: 1) месца ўтварэння; 2) спосаб утварэння; 3) удзел голасу і шуму; 4) наяўнасць або адсутнасць палаталізацыі.

Месца ўтварэння зычных вызначаюць актыўныя і пасіўныя органы мовы. Актыўныя органы мовы – губы і язык, пасіўныя – зубы і розныя часткі паднябення.

Па месцы ўтварэння зычныя падзяляюцца на дзве групы: губныя гу­кі, або лабіяльныя (ад лац. labialis – губны), іх 11, язычныя гукі, іх 28. Кож­ная з гэтых груп дзеліцца на падгрупы: губныя – у залежнасці ад таго, да якога пасіўнага органа артыкулюе ніжняя губа; язычныя – якая частка язы­ка з’яўляецца цэнтрам гукаўтварэння і да якога пасіўнага органа артыку­люе язык.

У адпаведнасці з гэтым губныя дзеляцца на дзве падгрупы: губна-губныя, або білабіяльныя (ад лац. з bіs – двойчы + lаbiаlis – губны); актыўны орган – ніжняя губа, пасіўны – верхняя губа: [б], [б’], [п], [п’], [м], [м’], [ў] (7 гукаў); губна-зубныя, або лабіяльна-дэнтальныя (ад лац. la­bium – губа і dens, dentus – зуб); актыўны орган – ніжняя губа, пасіўны – верхнія зубы: [в], [в’], [ф], [ф’] (4 гукі).

Язычныя падзяляюцца на пярэдне-, сярэдне- і заднеязычныя ў залеж­насці ад таго, якая частка языка – пярэдняя, сярэдняя ці задняя – з’яўляецца актыўным органам пры ўтварэнні гука. Да пярэднеязычных адносяцца апі­кальныя (вымаўляюцца з паднятым кончыкам языка): [т], [д], [с], [з], [ц], [ж], [ч], [ћ], [н], [р], [л], [л’] і дарсальныя (спінкавыя): [с’], [з’], [ц’], [х’], [н’]; да сярэднеязычных адносіцца гук [j]; да заднеязычных – [γ], [γ’], [г], [г’], [к], [к’], [х], [х’].

Паводле пасіўнага органа язычныя падзяляюцца на зубныя і падня­бенныя (пярэдне-, сярэдне- і заднепаднябенныя). Зубныя – [т], [д], [с], [з], [ц], [х], [н], [л], [л’], [р]; пярэднепаднябенныя аднафокусныя – [с’], [з’], [ц’], [з’], [н’] і двухфокусныя – [ж], [ш], [х], [ч] (яны маюць два месцы ўт­варэння шуму: у шчыліне паміж пярэдняй часткай языка і альвеоламі і паміж задняй часткай языка і мяккім паднябеннем); сярэднепаднябенныя – [j]], [γ’], [г’], [к’], [х’]; заднепаднябенныя – [γ], [г], [k], [x].

Такім чынам, месца ўтварэння зычных вызначаецца па месцы пера­адолення перашкоды, або па фокусе напружання ў моўным апараце.

Спосаб утварэння зычных вызначаецца характарам перашкоды, якая ўзнікае ў поласці рота на шляху паветранай хвалі, і спосабам пераадолення гэтай перашкоды. Усе зычныя гукі ў беларускай мове па спосабе ўтварэння падзяляюцца на пяць груп: 1) змычныя (выбухныя), 2) шчылінныя (фрыка­тыўныя), 3) змычна-шчылінныя (афрыкаты), 4) змычна-праходныя (плаў­ныя), 5) дрыжачыя (вібранты).

Пры вымаўленні змычных (выбухных) гукаў вылучаюцца дзве фазы артыкуляцыі. Першая фаза – стварэнне поўнай змычкі актыўных і пасіў­ных органаў мовы, у выніку чаго рух паветранага струменя перапыняецца. Змычка бязгучная. Шум узнікае ў другой фазе, калі паветраны струмень узрывае перашкоду (змычку). Акустычна гэты шум нагадвае кароткі вы­бух. Па гэтай прычыне змычныя зычныя называюць выбухнымі. Змычныя зычныя нельга вымавіць працяжна, таму іх называюць яшчэ імгненнымі: [б], [б’], [п], [п’], [д], [т], [г], [г’], [к], [к’] (10 гукаў).

Пры вымаўленні шчылінных (фрыкатыўных) зычных актыўны і па­сіўны органы мовы збліжаюцца так, што паміж імі ствараецца вузкая шчы­ліна, праз якую праходзіць струмень выдыхаемага паветра. Пры гэтым уз­нікае спецыфічны шум трэння, таму інакш шчылінныя гукі называюцца фрыкатыўнымі (ад лац. fricare – церці). Фрыкатыўныя гукі можна вымаў­ляць працяжна, з прычыны чаго іх называюць яшчэ працяжнымі: [в], [в’], [ў], [ф], [ф’], [х], [х’], [з], [з’], [с], [с’], [ж], [γ], [γ’], [ш], [j] (16 гукаў).

Змычна-шчылінныя гукі спалучаюць у сабе абодва апісаныя вышэй спосабы ўтварэння. Органы мовы спачатку змыкаюцца, утвараючы поўную змычку, а затым плаўна разыходзяцца. У час размычкі ўзнікае шчыліна, праз якую паветра выходзіць, утвараючы «фрыкатыўны» шум. У выніку ўзнікаюць так званыя злітныя гукі, якія называюцца яшчэ афрыкатамі (ад лац. аffricata – прыцёртая): [z], [z’], [ћ], [ц], [ц’], [ч] (6 гукаў).

Змычна-праходнымі з’яўляюцца зычныя, утварэнне якіх характары­зуецца поўнай змычкай органаў мовы ў адным месцы з адначасовым пра­ходам для паветра ў другіх месцах. Змычна-праходныя называюць яшчэ плаўнымі: [м], [м’], [н], [н’], [л], [л’] (6 гукаў).

У залежнасці ад таго, праз якую поласць праходзіць паветра, змыч­на-праходныя дзеляцца на насавыя: [н], [н’], [м], [м’] (свабодны праход узнікае праз поласць носа) і ротавыя, або бакавыя: [л], [л’] (паветра пра­ходзіць праз шчыліны, што ўтвараюцца паміж зубамі і бакамі языка).

Дрыжачыя гукі ўзнікаюць у выніку дрыжання актыўных органаў. Пры ўтварэнні дрыжачых кончык языка вібрыруе: то змыкаецца, то размы­каецца з альвеоламі пры праходжанні паветранага струменя. Таму дрыжа­чыя называюцца вібрантамі. У беларускай мове гэта гук [р].

Паўдзеле голасу і шуму зычныя дзеляцца на санорныя і шумныя.

Санорныя (лац. sonоrus – гучны) утвараюцца пры дапамозе голасу і шуму, прычым голас пераважае над шумам. Пры вымаўленні санорных га­ласавая шчыліна звужана, галасавыя звязкі напружаны і вагаюцца пад уз­дзеяннем выдыхаемага паветра. Утвараецца голас. Перашкода на шляху выдыхаемага паветра пры вымаўленні санорных нязначная. Паветраны струмень слабы, таму і шум утвараецца слабы. Акустычны спектр санор­ных складаецца пераважна з голасу пры нязначным удзеле шуму: [л], [л’], [м], [м’], [н], [н’], [р], [j], [в], [в’], [ў] (11 гукаў).

Шумныя гукі – пры ўтварэнні якіх шум пераважае над голасам або голас зусім адсутнічае. У адпаведнасці з гэтым яны падзяляюцца на звон­кія і глухія. Галасавыя звязкі пры вымаўленні звонкіх крыху нацягнуты, та­му ў іх акустычным спектры ёсць слабы голас. Ён накладваецца на шумы, якія з’яўляюцца асноўнымі складаючымі гэтых гукаў: [б], [б’], [г], [г’], [γ], [γ’], [д], [z], [z’], [ћ], [ж], [з], [з’] (13). Глухія зычныя складаюцца толькі з шумаў. Пры ўтварэнні гэтых зычных галасавыя звязкі зусім расслаблены: [к], [к’], [п], [п’], [с], [с’], [т], [ф], [ф’], [x], [х’], [ц], [ц’], [ч], [ш] (15).

Па наяўнасці ці адсутнасці голасу, г. зн. па звонкасці-глухасці, зыч­ныя гукі ўтвараюць пары: [б] – [п], [γ] – [х], [д] – [т], [з] – [с] і інш. Глухія [ф], [ф’] не маюць адпаведных звонкіх. У глухога гука [к] ёсць парны звонкі [г], які вымаўляецца на месцы [к] перад звонкім зычным на стыку слоў, а таксама ў сярэдзіне некаторых запазычаных слоў: [г-дому], [вагзал], [эгзам’эн].

Панаяўнасці ці адсутнасці палаталізацыі зычныя падзяляюцца на мяк­кія і цвёрдыя. Палаталізацыя (ад лац. palatum – паднябенне), або памякчэн­не, зычных заключаецца ў тым, што асноўная артыкуляцыя зычнага ўс­кладняецца дадатковай сярэднеязычнай, так званай «ётавай» артыкуляцы­яй, уласцівай гуку [j] (сярэдняя частка спінкі языка набліжаецца да сярэдзі­ны цвёрдага паднябення). Зычныя, якія атрымліваюць дадатковую «ёта­вую» артыкуляцыю, называюцца мяккімі, або палаталізаванымі. Зычныя без такой дадатковай артыкуляцыі называюцца цвёрдымі, або непалаталізава­нымі.

Для зычнага [j] сярэднеязычная (палатальная) артыкуляцыя з’яўляец­ца асноўнай, а не дадатковай, таму гук [j] называецца мяккім палатальным (у адрозненне ад мяккіх – палаталізаваных).

Большасць зычных утвараюць пары па цвёрдасці-мяккасці: [б] – [б’], [в] – [в’], [г] – [г’], [з] – [з’], [с] – [с’] і інш. Цвёрдым зычным [д], [т] у бела­рускай мове адпавядаюць [z’], [ц’]. Зычныя гукі [ћ], [ж], [ч], [ш], [р], [ў] заўсёды цвёрдыя, яны не маюць мяккіх адпаведнікаў. Зычны [j] не мае ад­паведнага цвёрдага, ён заўсёды мяккі.

Артыкуляцыйная класіфікацыя галосных.

Асноўнай артыкуляцыйнай асаблівасцю галосных, у адрозненне ад зычных, з’яўляюцца адсутнасць перашкоды на шляху выдыхаемага павет­ра, слабы паветраны струмень і абавязковая работа галасавых звязак.

Дзякуючы рытмічным ваганням галасавых звязак утвараецца музыч­ны тон, голас. Музычны тон суправаджаецца абертонамі, або дадатковымі тонамі, якія ўзнікаюць ў рэзанатарных поласцях глоткі і рота. Змяненне аб’ёму і формы рэзанатараў у выніку рухаў языка і рознага становішча губ выклікае змяненне абертонаў, якія надаюць кожнаму галоснаму своеасаб­лівы тэмбр. Гэтым і абумоўліваецца адрозненне паміж галоснымі.

Такім чынам, класіфікацыя галосных праводзіцца ў залежнасці ад ар­тыкуляцыі губ і языка. Паводле артыкуляцыі губ галосныя падзяляюцца на лабіялізаваныя і нелабіялізаваныя. Пры вымаўленні лабіялізаваных галос­ных губы збліжаюцца, акругляюцца і крыху выцягваюцца ўперад, павяліч­ваючы тым самым ротавы рэзанатар. Гэта надае гукам спецыфічную губ­ную афарбоўку: [о], [у]. Пры ўтварэнні нелабіялізаваных галосных губы пасіўныя, таму гэтыя гукі не маюць губной афарбоўкі: [а], [і], [ы], [э].

Паводле артыкуляцыі языка вызначаюцца спосаб утварэння і месца ўтварэння галосных гукаў.

Па спосабе ўтварэння галосныя падзяляюцца ў залежнасці ад ступені пад’ёму языка па вертыкалі. Адрозніваюцца тры ступені пад’ёму, інакш – тры пад’ёмы: верхні, сярэдні, ніжні.

Пры вымаўленні галосных верхняга пад’ёму язык у поласці рота зай­мае самае высокае становішча. Ніжняя сківіца крыху апускаецца, ствараю­чы вузкую шчыліну паміж зубамі, таму галосныя верхняга пад’ёму назы­ваюцца вузкімі або закрытымі: [і], [ы], [у].

Артыкуляцыя галосных ніжняга пад’ёму адбываецца пры шырокім адкрыцці рота, таму галосныя ніжняга пад’ёму называюць шырокімі. Язык у поласці рота займае самае нізкае становішча: [а].

Пры сярэднім пад’ёме языка ўтвараюцца галосныя сярэдняга пад’ё­му: [о], [э].

Месца ўтварэння галосных гукаў залежыць ад рухаў языка па гары­занталі ў напрамку да пярэдніх зубоў і ад таго, якая частка языка актыўна артыкулюе. У адпаведнасці з гэтым вылучаюцца галосныя пярэдняга, ся­рэдняга і задняга рада.

Пры вымаўленні галосных пярэдняга рада найбольш актыўны ўдзел у артыкуляцыі прымае пярэдняя частка языка, кончык языка набліжаецца да ніжніх зубоў: [і], [э]. Галосныя сярэдняга рада ўтвараюцца, калі язык займае сярэдняе, нейтральнае становішча і актыўна артыкулюе сярэдняй часткай: [ы], [а]. Галосны [а] можна разглядаць і як гук сярэдня-задняга рада. Галосныя задняга рада ўтвараюцца, калі язык адцягнуты назад, а найбольш актыўна артыкулюе яго задняя частка: [о], [у].

Такім чынам, кожны галосны гук можна ахарактарызаваць па сукуп­насці яго трох асноўных прымет: 1) удзел ў артыкуляцыі губ (лабіяліза­ваны-нелабіялізаваны), 2) пад’ёму, 3) рада. Напрыклад: [у] – лабіялізаваны, верхняга пад’ёму, задняга рада; [э] – нелабіялізаваны, сярэдняга пад’ёму, пярэдняга рада.
Категория: Белорусский язык. Проф. лексика | Добавил: jaroslav_1981 (01.01.2013) W
Просмотров: 5235 | Теги: голас, ўтварэння, галосных, галосныя, гукаў, зычныя, акустычный, гукі, шум, класіфікацыя | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Меню сайта

Отправить email

Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 134

Облако тэгов

Поиск


Copyright MyCorp © 2025
Рейтинг@Mail.ru Счетчик тИЦ и PR сайта ПГУ Яндекс.Метрика
Создать бесплатный сайт с uCoz