Учеба в ПГУ. Готовые контрольные курсовые для учащихся ПГУ. Здраствуйте! Сегодня Пятница, 27.06.2025, 15:18

Вы вошли как Гость | Группа "Гости" | RSS
курсовая, курсовые работы, курсовые, курсовые скачать
курсовая, скачать курсовую работу, курсовые работы, курсовые, курсовые скачатьГлавная | Учеба в ПГУ | Регистрация | Входкурсовая, курсовые работы, курсовые, курсовые скачать
Предметы
Информатика [1]
1 семестр
Математика [0]
2 семестр
История Беларуси [1]
1 семестр
Химия [1]
2 семестр
Начертательная геометрия [0]
Философия [1]
Белорусский язык. Проф. лексика [10]
Строительная теплофизика [1]
Физика [0]
Эксплуатация и надежность систем ТГСВ [6]
Отопление [1]
Насосы и вентиляторы [1]
Основы права [1]
ТГУ [0]
Вентиляция общественного здания [0]
Инженерная геология [1]
Теплоснабжение [1]
Вентиляция промышленных зданий [3]
Холодильная техника и холодосн [1]
Вентиляция спецсооружений [3]
Кондиционирование воздуха [2]
Перспективные и нетрадиционные системы [7]
Политология [1]
Газоснабжение [3]
Дипломный проект, газоснабжение курсовая, газоснабжение района города
Сжигание газового топлива [3]
Технология строительных и монтажных работ (ТСМР) [7]
ГОСЭКЗАМЕНЫ [1]
Шпоры к госэкзаменам
Городские теплофикационные системы [1]
Логика [9]
Сопротивление материалов [1]
УЧЕБНО-МЕТОДИЧЕСКИЙ КОМПЛЕКС для студентов специальностей 1-70 04 02 «Теплогазоснабжение, вентиляция и охрана воздушного бассейна», 1-70 04 03 «Водоснабжение, водоотведение и охрана водных ресурсов»

...

Рекомендуем


Счетчики

вход

Главная » Статьи » Белорусский язык. Проф. лексика

ХАРАКТАРЫСТЫКА ФАНЕТЫЧНЫХ АДЗІНАК

Пры дапамозе фанетычных сродкаў (інтанацыя, націск і інш.) яна чляніцца на адрэзкі, асобныя адзінкі. Такімі адзінкамі з’яўляюцца фраза, сінтагма (маўленчы такт), фанетычнае слова, склад і гук.

Фраза – найбольшая адзінка члянення гукавой плыні. Яна адпавядае адносна Характарыстыка фанетычных адзінак закончанаму па сэнсе вы­казванню і вылучаецца з тэксту інтанацыяй закончанасці. Напрыклад, тэкст Была восень // Цёплыя туманы / стаялі над зямлёю // і ціхімі раніцамі чуваць было / як шуршыць жоўтае лісце // (К. Чорны) чляніцца на тры фразы, раздзеленыя паўзамі (міжфразавыя паўзы абазначаюцца дзвюма вертыкальнымі рыскамі). Фразу нельга атаясамліваць са сказам: фраза – фанетычная адзінка, сказ – граматычная. Яны могуць не супадаць. Так, у прыведзеным прыкладзе тэкст інтанацыйна чляніцца на тры фразы, але се­мантыка-сінтаксічна ён створаны чатырма сказамі.

Фраза, у сваю чаргу, чляніцца на сінтагмы, або маўленчыя такты. Сінтагмы ў фразах таксама вылучаюцца інтанацыяй, аднак, у адрозненне ад інтанацыі закончанасці на межах фраз, тут выкарыстоўваецца інтанацыя незакончанасці. Паўзы паміж сінтагмамі карацейшыя, чым міжфразавыя. Фраза Цёплыя туманы / стаялі над зямлёю // складаецца з двух тактаў (паўза паміж імі абазначаецца адной вертыкальнай рыскай).

У складзе сінтагмы вылучаюцца фанетычныя словы – адзінкі, аб’яд­наныя адным націскам. У тэксце столькі фанетычных слоў, колькі націс­каў. Фанетычнае слова можа адпавядаць аднаму або некалькім лексічным словам. Так, у фразе Цёплыя туманы / стаялі над зямлёю // пяць лексічных слоў, але чатыры фанетычныя – націск аб’ядноўвае прыназоўнік з назоў­нікам у адно фанетычнае слова (абазначана дэфісам).

Фанетычнае слова чляніцца на склады. Склад – гэта найменшая адзін­ка вымаўлення ў моўным працэсе. Ён можа ўтварацца з аднаго або некаль­кіх гукаў, якія звычайна вымаўляюцца адным штуршком выдыхаемага па­ветра: ту-ма-ны, ста-я-лі.

Склады ўтвараюцца з гукаў – мінімальных, нечлянімых далей адзі­нак гукавой плыні.

Гукі мовы і склады, якія ўтвараюць моўную плынь, з’яўляюцца яе часткамі, сегментамі (ад лац. sеgmеntum – адрэзак), размешчаны паслядоў­на, або лінейна: нельга адразу, у адзін момант, вымавіць некалькі гукаў. Таму гэтыя фанетычныя адзінкі называюцца сегментнымі або лінейнымі. На лінейны ланцуг сегментных адзінак як бы накладваюцца націск, інтанацыя, сігнал складападзелу, паўзы. Такія адзінкі не могуць існаваць самі па сабе, асобна ад сегментаў – гукаў, складоў, таму іх называюць су­персегментнымі (інакш – звышсегментнымі), або нелінейнымі, фанетыч­нымі адзінкамі.

Аспекты вывучэння гукаў.

Як ужо адзначалася, гукі мовы – складаная, многааспектная з’ява. Гэта абумоўлена тым, што гукі маюць розныя ўласцівасці ў залежнасці ад таго, з якога боку іх разглядаць: акустычнага, артыкуляцыйнага ці функцыя­нальнага.

Для лінгвіста важна, што гукі – найперш пэўныя элементы мовы са сваёй функцыяй у агульнай сістэме мовы. З гукаў словы ўтвараюцца, па гу­ках яны пазнаюцца і адрозніваюцца. Напрыклад, галосны [о] ўдзельнічае ва ўтварэнні слова [дом], а таксама адрознівае гэта слова ад слоў [дам], [дым] і інш. Дзякуючы ўтваральнай і адрознівальнай уласцівасцям гукаў і забяспечваюцца моўныя зносіны.

Але гукі мовы адпаведным чынам функцыяніруюць і функцыянальна адрозніваюцца паміж сабой, таму што яны па-рознаму гучаць, г.зн. маюць розныя фізічныя (акустычныя) характарыстыкі. Задачай акустычнага ас­пекта даследавання (акустычнай фанетыкі) з’яўляецца аналіз унутранай фі­зічнай будовы гука, раскладанне гука на складаючыя яго частоты.

Акустычныя характарыстыкі гукаў мовы ствараюцца органамі мовы чалавека і залежаць ад іх работы. Таму ў аснове фізіялагічнага аспекта гукаў (артыкуляторнай фанетыкі) ляжыць апісанне дзейнасці органаў мовы чалавека ў час гаварэння.

Такім чынам, фанетыка ставіць мэтай поўна і падрабязна апісаць фі­зічныя і фізіялагічныя ўласцівасці гукаў. Аднак фізічныя і фізіялагічныя з’явы разглядаюцца ў ёй не самі па сабе, а з пункту погляду іх выкарыс­тання ў мове, іх функцыі ў мове як сродку камунікацыі, г.зн. фанетыка вы­вучае гукі як адзінства акустыка-фізіялагічнага і лінгвістычнага (сацыяль­нага) боку.

Моўны апарат чалавека можа ўтвараць мноства самых разнастайных у фізічных адносінах гукаў. Але далёка не ўсе яны істотныя пры зносінах, г.зн. служаць сродкам адрознівання значымых моўных адзінак (марфемы, словы, словазлучэнні і г.д.). Напрыклад, розныя ў акустычных і артыкуля­цыйных адносінах гукі [с] і [с’] у словах [сам] і [с’ум] успрымаюцца нось­бітамі беларускай мовы як адзін гук [с]. Іх адрозненне неістотнае пры моў­ных зносінах (адрознівальную функцыю тут выконваюць гукі [а] і [у]). Адсюль вынікае, што ў свядомасці пэўнага моўнага калектыву існуюць не ўсе магчымыя гукі, а толькі асноўныя для данай мовы гукі, якія служаць сродкам адрознівання слоў і іх формаў, інакш кажучы, пры дапамозе якіх забяспечваюцца моўныя зносіны. Такія асноўныя функцыянальна значы­мыя гукавыя адзінкі называюць фанемамі. Кожны рэальна вымаўлены гук (а гукаў бясконцае мноства) з’яўляецца прадстаўніком якой-небудзь фане­мы (колькасць фанем абмежаваная). Таму адна з асноўных задач лінгвіс­тычнага вывучэння гукаў мовы – функцыянальнай фанетыкі, або фанало­гіі, – заключаецца ў тым, каб вызначыць, якія іменна фанетычныя (акус­тычныя і артыкуляцыйныя) адрозненні з’яўляюцца ўмовай функцыяналь­ных адрозненняў, г.зн. вылучыць з мноства гукаў функцыянальна значы­мыя для данай мовы гукі (фанемы) і апісаць асаблівасці іх ужывання ў розных фанетычных становішчах (напрыклад, для галосных – пад націскам або ў ненаціскным становішчы, у суседстве з цвёрдымі або мяккімі зычны­мі і г. д.).

Такім чынам, паколькі лінгвістычнае вывучэнне гукаў мовы апіраец­ца на разуменне іх фізічнай і фізіялагічнай прыроды, неабходна пазнаёміц­ца з важнейшымі звесткамі аб акустыцы і фізіялогіі гукаў.

Источник: http://tvz2.ru/
Категория: Белорусский язык. Проф. лексика | Добавил: jaroslav_1981 (02.01.2013)
Просмотров: 4750 | Теги: фанетычныя, чляніцца, фанетычнае, гукаў, склад, мовы гукі, Фраза, гукаў мовы, націск, гукі | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Меню сайта

Отправить email

Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 134

Облако тэгов

Поиск


Copyright MyCorp © 2025
Рейтинг@Mail.ru Счетчик тИЦ и PR сайта ПГУ Яндекс.Метрика
Создать бесплатный сайт с uCoz