УЧЕБНО-МЕТОДИЧЕСКИЙ КОМПЛЕКС для студентов специальностей 1-70 04 02 «Теплогазоснабжение, вентиляция и охрана воздушного бассейна», 1-70 04 03 «Водоснабжение, водоотведение и охрана водных ресурсов»
Раздзел фанетыкі, які вывучае фанемы і іх сістэму, называецца фаналогіяй
(ад грэч. рhone – гук і logos – слова, вучэнне).
Да ліку асноўных пытанняў фаналогіі адносяцца: вызначэнне сутнасці самой
фанемы, г.зн. вызначэнне тых прымет, якія складаюць змест фанемы; высвятленне
суадносін, з аднаго боку, паміж фанемай і гукамі, у якіх яна рэалізуецца, а з другога боку, з іншымі
фанемамі, інакш кажучы, у цэнтры ўвагі фаналогіі знаходзіцца праблема
тоеснасці фанемы.
Розныя фаналагічныя школы праблему тоеснасці фанемы трактуюць неаднолькава.
Аднак розныя погляды можна звесці да двух асноўных: 1) выдзяленне фанем
шляхам устаранення адрозненняў і 2) выдзяленне фанем шляхам узмацнення
адрозненняў.
Галосныя і зычныя гукі.
Сутнасць першага спосабу выдзялення фанем, які атрымаў назву метаду
кантрастнай дыстрыбуцыі (фр. distribution –
размеркаванне, размяшчэнне), заключаецца ў проціпастаўленні пар слоў (іх
называюць мінімальнымі парамі), якія адрозніваюцца толькі адным гукам.
Напрыклад, мінімальныя пары [сом] – [сум], [ваду] –
[в’аду] адрозніваюцца: першая – толькі галоснымі [о] – [у] другая – зычнымі [в] – [в’].
Гэтыя галосныя і зычныя гукі проціпастаўляюцца ў аднолькавых фанетычных умовах (адносіны
кантрастнай дыстрыбуцыі): [о] і [у] выступаюць паміж зычнымі [с] і [м], а [в],
[в’] – у пачатку слова перад галосным [а] – і адрозніваюць
вышэйпрыведзеныя словы, таму выступаюць тут як фанемы <о>, <у>,
<в>, <в’;>. Такія проціпастаўленні называюцца фаналагічнымі або
сэнсаадрознівальнымі апазіцыямі. Такім чынам, фанема з’яўляецца найкарацейшай,
мінімальнай часткай фаналагічнай апазіцыі.
Пры выдзяленні фанем спосабам узмацнення адрозненняў найбольш поўна
ўлічваюцца ўсе рэалізацыі фанемы ў розных пазіцыях і падрабязна аналізуецца
спалучальнасць гукаў. Напрыклад, словаформы пят–пяць [п’ат] –
[п’ац’] адрозніваюцца дзвюма парамі гукаў: зычнымі [т] – [ц’] і галоснымі
[‘а] – [‘а’]. Аднак фаналагічным (сэнсаадрознівальным) з’яўляецца толькі
першае проціпастаўленне, таму што ў беларускай мове ёсць пары слоў, дзе гэтыя
зычныя гукі ў такіх самых фанетычных умовах самастойна адрозніваюць словы, напрыклад:
[быт] – [быц’]. Значыць, зычныя гукі [т] – [ц’] у беларускай
мове – розныя фанемы. Гукі ж [‘а] – [‘а’] проціпастаўляюцца, але ў
розных фанетычных умовах (адносіны дадатковай дыстрыбуцыі): [‘а] – пасля
мяккага зычнага гука перад цвёрдым, [‘а’] – паміж мяккімі зычнымі гукамі. Усюды, дзе
ёсць [‘а] — [‘а’], ёсць розніца ў наступным цвёрдым-мяккім зычным. Няма ў мове
такіх пар слоў, дзе б гэтыя зычныя гукісамастойна (без наступных, як, напрыклад, у
выпадку цвёрдага [т] і мяккага [ц’]) адрознівалі словы. Адрозненне паміж [‘а] –
[‘а’], такім чынам, ні ў адной пары слоў не бывае адзіным адрозненнем, г.зн.
яно фаналагічна неістотнае, таму гукі [‘а] – [‘а’] належаць адной фанеме
<а>.
Адносіны дадатковай дыстрыбуцыі паміж гукамі сведчаць, што фанема
рэалізуецца ў мове ў выглядзе рада разнавіднасцей (рада гукавых мадыфікацый),
кожная з якіх выступае ў адпаведнай фанетычнай пазіцыі. Гэта значыць, што
фанема ўяўляе сабой сукупнасць гукаў, якія пазіцыйна чаргуюцца.
Такім чынам, вызначыць і апісаць фанему можна праз сістэму фаналагічных апазіцый,
у якіх яна выступае, або праз пазіцыйныя чаргаванні, у якіх яна рэалізуецца.
Гэта дзве розныя трактоўкі фанемы, якія, аднак, не супярэчаць адна другой,
паколькі асвятляюць розныя бакі фанетычнай сістэмы. У першым выпадку фанема –
адзінка, якая выражае адно прызначэнне гукавога ладу мовы: адрозніваць словы і
марфемы, у другім – адзінка, якая выражае другое прызначэнне гукавога
ладу мовы: атаясамліваць марфемы і словы.
Вызначэнне і апісанне фанемы праз паняцце фаналагічнай апазіцыі характэрна
для фаналагічнай тэорыі М.С.Трубяцкога, аднаго з
заснавальнікаў Пражскай лінгвістычнай школы. На адносінах чаргавання зычных гукаў, г.зн.
парадыгматычных адносінах, заснавана вучэнне аб фанеме ў працах прадстаўнікоў Маскоўскай фаналагічнай школы (МФШ)
(Р.I.Аванесаў, П.С.Кузняцоў, А.А.Рэфармацкі,
М.В.Паноў і інш.). Адзіным крытэрыем для аб’яднання гукаў у
фанему, паводле МФШ, можа служыць толькі іх пазіцыйнае чаргаванне ў межах
марфемы, г. зн. зыходным момантам для вызначэння фанемы з’яўляецца марфема.
Чаргаванне гукаў можна выявіць толькі шляхам супастаўлення марфем.
У рускім мовазнаўстве існуе яшчэ адна фаналагічная тэорыя – «ленінградская»,
або «шчэрбаўская», створаная заснавальнікам Ленінградскай фаналагічнай школы
(ЛФШ) Л.У.Шчэрбам. Пры вызначэнні фанемы Л.У.Шчэрба і яго
паслядоўнікі (Л.Р. Зіндэр, М.I. Матусевіч і
інш.) зыходзяць са словаформы, у складзе якой зычныя гукіаб’ядноўваюцца ў фанему (паводле
тэрміналогіі Л.У. Шчэрбы – «гукавы тып», «гукатып») на аснове падабенства
іх артыкуляцыйна-акустычных характарыстык.
Такім чынам, развіваючы ідэі А. Бадуэна дэ Куртэнэ, розныя фаналагічныя
школы падыходзяць, аднак, з розных бакоў да вызначэння сутнасці фанемы,
па-рознаму асвятляюць суадносіны паміж фанемай і гукамі, у якіх праяўляецца
фанема ў маўленні.